Больш за 15 тыс. маладых людзей у 2013 годзе працавалі ў студэнцкіх атрадах Віцебскай вобласці

Больш за 15 тыс. маладых людзей сёлета працавалі ў студэнцкіх атрадах Віцебскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласным камітэце грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

У працоўным семестры 2013 года ў рэгіёне было сфарміравана 820 студэнцкіх атрадаў - будаўнічых, педагагічных, сэрвісных. Віцебскі абласны штаб студэнцкіх атрадаў ГА "БРСМ" чацвёрты раз запар прызнаны лепшым у рэспубліцы.

У абласным камітэце падкрэслілі, што ў будучым годзе плануюць працягнуць працу па прыцягненні ў студатрадаўскі рух большай колькасці моладзі. "У ідэале хацелася б данесці інфармацыю да кожнага, хто вучыцца ў ВНУ, ССНУ або ПТВ. Каб усе студэнты і навучэнцы ведалі, што ёсць такі рух, ведалі, дзе можна атрымаць дадатковую інфармацыю, якія ёсць магчымасці працаўладкавання і як можна стаць членам студэнцкага атрада", - падзяліліся планамі ў камітэце. Працяг традыцыі ўсебеларускіх маладзёжных будоўляў будзе спрыяць умацаванню і развіццю студатрадаўскага руху.

"У 2005 годзе прадстаўнікі трох ВНУ вобласці ездзілі на рэспубліканскую маладзёжную будоўлю, якой быў аб'яўлены Аўгустоўскі канал. Маладыя людзі з розных рэгіёнаў разам працавалі і адпачывалі. Удзел у гэтым праекце стаў адной з самых яркіх старонак іх жыцця. Магчымасць прыняць удзел у узвядзенні важнага для краіны аб'екта і пры гэтым пагутарыць з аднагодкамі з іншых навучальных устаноў прыцягне ў будаўнічыя атрады большую колькасць маладых людзей", - упэўнены ў камітэце.

Алена Ціханава