Больш за 15 тыс. школьнікаў Віцебскай вобласці наведалі знакавыя славутасці Беларусі
Адукацыйны праект, у рамках якога знакавыя славутасці Беларусі наведалі 15 тысяч школьнікаў Віцебшчыны, рэалізуецца не толькі ў Віцебскай вобласці, але і па ўсёй краіне, – адзначыў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў.
Бюджэтнае фінансаванне, рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, размяркоўваецца такім чынам, каб вучні 10-11-х класаў у рамках навучальных праграм маглі наведаць знакавыя мясціны нашай прыгожай рэспублікі. Не вобласці, а краіны ў цэлым. Было б не лішнім развіць праект на 7-8-я класы, бо ў гэтым узросце вельмі важна закласці зерне беларускай гістарычнай памяці.
Упэўнены, што дадзены адукацыйны праект стане добрым падспор'ем для настаўнікаў гісторыі. У 2019 годзе, да таго, як мы сталі рэалізоўваць праект, каля 3 тыс. навучэнцаў наведвалі групавыя турыстычныя выезды. Сёлета ўжо 15 тыс. школьнікаў Віцебскай вобласці наведалі знакавыя гістарычныя мясціны Беларусі.
expert.belta.by