Больш за 150 падлеткаў з Віцебскай вобласці з цяжкім лёсам пазмагаюцца ў сіле і спрыце
27 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Абласная спартакіяда з удзелам цяжкіх падлеткаў пройдзе 28 верасня ў вёсцы Фарынава Полацкага раёна, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Валерый Кунашка.
Мерапрыемства будзе праходзіць на базе Полацкага пагранатрада. Яго ўдзельнікамі стануць больш за 150 падлеткаў 13-15 гадоў, якія прадстаўляюць каманды ўсіх рэгіёнаў вобласці, за выключэннем Мёрскага раёна. Удзельнікам трэба будзе прадэманстраваць сваю сілу, спрыт і майстэрства ў пераадоленні дыстанцыі на 100 м, перацягванні каната, праходжанні эстафеты і спартыўна-прыкладным мнагабор'і.
Пераможцы будуць вызначаны па агульным выніку выступлення, а таксама ў асобных відах спаборніцтваў.
Спартакіяда праводзіцца з мэтай уцягвання цяжкіх падлеткаў у сістэматычныя заняткі спортам і фізкультурай, выхавання ў іх грамадзянскай адказнасці і патрыятызму.
Арганізатарамі выступаюць аддзел па справах моладзі і ўпраўленне адукацыі Віцебскага аблвыканкама, абласны камітэт БРСМ.-0-