Больш за 170 населеных пунктаў Віцебскай вобласці былі абясточаны з-за моцнага ветру
3 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 170 населеных пунктаў Віцебскай вобласці былі абясточаны з-за моцнага ветру, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар УМНС Марына Фандо.
Пры праходжанні моцнага ветру, парывы якога дасягалі 15-20 м/с, адбыліся аварыйныя адключэнні электразабеспячэння ў Гарадоцкім, Глыбоцкім, Аршанскім, Верхнядзвінскім, Віцебскім, Докшыцкім, Лёзненскім, Пастаўскім, Шаркаўшчынскім і Полацкім раёнах. Тут былі адключаны 21 лінія электраперадач, 396 трансфарматарных падстанцый, 30 ферм. Усяго абясточанымі апынуліся 174 населеныя пункты.
Па стане на 06.00 3 красавіка, заставаліся абясточанымі 1 лінія электраперадач, 3 трансфарматарныя падстанцыі і 3 населеныя пункты ў Аршанскім раёне. Работы па аднаўленні электразабеспячэння працягваюцца.
Усяго за мінулыя суткі на тэрыторыі вобласці адбылося тры пажары, на якіх работнікамі МНС выратаваны тры чалавекі. -0-