Больш за 170 удзельнікаў сабраў у Віцебску абласны форум замяшчальных сем'яў

Як адзначыў Вячаслаў Дурноў, у Віцебскай вобласці ў бягучым годзе плануецца ўвод у эксплуатацыю дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў Гарадоцкім і Лёзненскім раёнах. На 2023 год закладзены сродкі на будаўніцтва дзіцячых дамоў сямейнага тыпу ў Полацкім і Бешанковіцкім раёнах. У абласным бюджэце на функцыянаванне замяшчальных сем'яў прадугледжана больш за 17 млн руб.
– Выхаванне, абарона правоў і інтарэсаў дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, – сур'ёзная і ў вышэйшай ступені адказная задача. Мы павінны стварыць усе ўмовы, каб кожнае дзіця было акружана ўвагай, магло знайсці блізкіх і родных людзей, цяпло і ўтульнасць хатняга ачага. І ад таго, як мы вырашым гэтыя праблемы, залежаць лёсы дзяцей, – акцэнтаваў увагу Вячаслаў Віктаравіч. – Упэўнены, што вынікі форуму будуць спрыяць абмену вопытам, лепшымі практыкамі, умацаванню супрацоўніцтва органаў улады, грамадскіх арганізацый і замяшчальных сем'яў.
На урачыстай цырымоніі адкрыцця форуму самым актыўным бацькам замяшчальных сем'яў і работнікам сацыяльна-педагагічнай сферы ўручылі ганаровыя ўзнагароды.





У форуме прымаюць удзел каля 150 чалавек: прыёмныя бацькі, бацькі-выхавальнікі дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, спецыялісты аддзелаў па адукацыі райвыканкамаў і гарвыканкамаў, адміністрацый раёнаў Віцебска, сацыяльна-педагагічных цэнтраў, дырэктары інтэрнатных устаноў, намеснікі старшынь камісій па справах непаўналетніх раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў.
Акрамя шасці прыкладных майстар-класаў, удзельнікаў чакаюць інтэрактыўныя псіхалагічныя майстэрні. У канцы мерапрыемства будуць падведзены вынікі працы, а таксама абласнога конкурсу аматарскіх відэафільмаў «Сем'і шчаслівыя моманты!».
Арганізатарамі форуму выступаюць галоўнае ўпраўленне па адукацыі аблвыканкама, абласны інстытут развіцця адукацыі, абласны сацыяльна-педагагічны цэнтр, абласны палац дзяцей і моладзі.






