Больш за 180 месцаў адпачынку ля вадаёмаў Віцебскай вобласці будуць задзейнічаны ў летні сезон

Более 180 мест отдыха у водоемов Витебской области будут задействованы в летний сезон

Сёлета гаррайвыканкамамі вызначаны 187 месцаў адпачынку ля вадаёмаў. Цяпер завяршаецца іх падрыхтоўка да летняга перыяду.

Паводле даных абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ужо добраўпарадкаваны 123 аўтастаянкі, 132 прыбіральні, устаноўлены 151 інфармацыйны знак, 245 кантэйнераў і урнаў для збору смецця. Акрамя таго, у абласную арганізацыю ОСВАД паступіла 106 заявак на ачыстку дна прылеглых да пляжаў акваторый. Вадалазамі выкананы работы на 70 аб'ектах. Дарэчы, цалкам гатовыя пляжы, якія ўваходзяць у зону адказнасці 25 выратавальных станцый і пастоў ОСВАД. На сезон набраны дадатковы штат супрацоўнікаў.

Як заўсёды ў летні перыяд адпаведнымі службамі ў месцах масавага адпачынку будзе весціся маніторынг выканання прыродаахоўнага заканадаўства. За парушэнні санітарнага стану на берагах рэк і азёр для фізічных асоб прадугледжаны штрафы да 20 базавых велічынь (3 млн руб.), для індывідуальных прадпрымальнікаў — да 100 БВ (15 млн руб.), для юрыдычных асоб — да 500 БВ (75 млн руб.).

Сяргей Ляшук,"Віцебскія весці"