Больш за 2 млн рублёў выдаткавалі на капрамонт Заслонаўскай сярэдняй школы

На капрамонт Заслонаўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна ў другой будаўнічай чарзе затрачана больш за Br2 млн.

У школе летась ужо праводзілі рамонтныя работы, быў рэканструяваны корпус 1953 года пабудовы, дзе абнавілі сталовую, вучэбныя класы, правялі цепларэнавацыю. Сёлета выдзеленыя сродкі з рэспубліканскага, абласнога і раённага бюджэтаў накіравалі на замену дахавага пакрыцця, вокнаў, цепларэнавацыю другога крыла школы, электрамантажныя работы, устаноўку новай пажарнай сігналізацыі, частковае добраўпарадкаванне тэрыторыі.

На гэтым абнаўленні ва ўстановах адукацыі не завершацца. "У трэцяй чарзе мадэрнізацыі, на якую спатрэбіцца арыентыровачна больш за Br1,8 млн, адбудуцца знешнія работы ў сталоўцы, частковае добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, мадэрнізацыя школьнага стадыёна, дзе плануецца зрабіць штучнае пакрыццё, і рамонт спортзала", - расказаў Міхаіл Кісялевіч.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка, які прымаў удзел у цырымоніі адкрыцця абноўленага ўчастка школы, адзначыў, што ў рамонце стадыёна магла б паўдзельнічаць Беларуская федэрацыя футбола (БФФ). Старшыня райвыканкама расказаў, што такое супрацоўніцтва з БФФ у раёне даўно наладжана, спартыўная асацыяцыя аказвае дапамогу ў добраўпарадкаванні футбольных палёў. Аднак у такіх работах актыўна ўдзельнічаюць і спецыялісты Лепельшчыны, якія на месцы праводзяць усе неабходныя будаўнічыя работы.

Ігар Сяргеенка павіншаваў дзяцей і настаўнікаў з важнай падзеяй, паляпшэннем умоў вучобы і працы і падарыў школе сертыфікат на набыццё мультыборда, які тут будуць выкарыстоўваць на ўроках. Таксама не з пустымі рукамі прыехалі і старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін і міністр абароны Віктар Хрэнін, якія перадалі дырэктару Заслонаўскай школы сертыфікаты для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.-0-

"БЕЛТА"