Больш за 2 тыс. чалавек атрымалі працу на новых прадпрыемствах і вытворчасцях Віцебска ў 2017 годзе
Найбольшую колькасць працоўных месцаў створана на абутковым прадпрыемстве "Белвест", на вытворчасцях якога працаўладкавана 120 чалавек. Каля 100 новых вакансій запоўнена ў ЗАТ "Інтэрнэт-крама "Еўраопт", 85 чалавек атрымалі працу ў ТАА "Мадэрн-Экспа". Па некалькі дзясяткаў працоўных месцаў створана ў ААТ "Веста" і "Віцебскі мясакамбінат", а таксама ў ТАА "ПанакумсГруп", "Гранд-партнёр", "Полішэлк", "ЛАЦІТ - Лабараторыя лічбавых тэхналогій", "Арэна-піца", на прыватным прадпрыемстве "АльтезаГранд" і інш. Калі казаць пра агульную сітуацыю на рынку працы, то на пачатак года беспрацоўнымі ў горадзе лічыліся 1 117 чалавек.
У сваю чаргу наймальнікі прадаставілі ў службу занятасці інфармацыю аб 1 154 вакантных месцах. Рынак працы арыентаваны на рабочыя прафесіі, якія складаюць каля 70% ад агульнай колькасці вакансій. У абласным цэнтры застаецца попыт на прадаўцоў, швачак, зборшчыкаў абутку, слесараў-рамонтнікаў, электраманцёраў, кіроўцаў, муляроў.
Патрабуюцца медыцынскія сёстры, урачы, інжынеры рознага профілю. Пры гэтым найменш запатрабаваныя на рынку працы Віцебска справаводы, інспектары па кадрах, сакратары, тэхнікі-тэхнолагі, ліфцёры, настаўнікі, эканамісты, юрысты.