Больш за 2 тыс. віцяблян узялі ўдзел у мерапрыемствах рэспубліканскага маладзёжнага марафону "65!"
28 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 2 тыс. віцябчан прынялі сёння ўдзел у мерапрыемствах рэспубліканскага маладзёжнага марафону "65!", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ.
Віцебск стаў першым горадам на шляху маршруту ўдзельнікаў аўтаматапрабегу. Разам з моладдзю, ветэранамі, прадстаўнікамі мясцовых органаў улады і грамадскасцю яны прынялі ўдзел у святочным мітынгу ля помніка "Ордэн Перамогі", у акцыі па прыёме студэнтаў у рады БРСМ, а таксама ўбачылі спартыўна-тэхнічнае шоу і выступленне байкераў клуба "Псы дарог".
Адным з галоўных мерапрыемстваў стала наведванне абласнога тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання ветэранаў і інвалідаў, дзе адбыўся дабрачынны канцэрт "НАСЛЕДНИКИ Перамогі". Завяршылася свята тэматычнымі флэш-акцыямі актывістаў БРСМ і паказальным выступленнем супрацоўнікаў аховы МУС.
Аўтаматапрабег "Дарогамі Перамогі" праводзіцца ў рамках маладзёжнага марафону "65!" па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У ліку яго ўдзельнікаў - ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, творчая моладзь, зоркі беларускай эстрады, навучэнцы цэнтраў тэхнічнай творчасці, прадстаўнікі органаў і падраздзяленняў унутраных спраў, Узброеных Сіл, МНС.
Наступным пунктам прызначэння ўдзельнікаў акцыі стане Магілёў, пасля якога іх чакаюць у Гомелі, Брэсце і Гродне. Завершыцца маладзёжны марафон 3 мая канцэртнай праграмай "Салют Перамозе" ля мемарыяльнага комплексу "Курган Славы".-0-