Больш за 20 авіябомбаў часоў Вялікай Айчыннай вайны збяззброена ў Віцебскім раёне
17 студзеня, Віцебск /Сяргей Качатоў - БЕЛТА/. Больш за 20 авіябомбаў часоў Вялікай Айчыннай вайны абясшкоджана ў Віцебскім раёне за апошнія тры дні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.
16 студзеня пры правядзенні земляных работ у кар'еры недалёка ад вёскі Макарова знойдзена 14 авіябомбаў "АА-8" савецкай вытворчасці.
9 аналагічных боепрыпасаў было знойдзена 14 студзеня ў раёне вёскі Рожнава.
Усе выбухованебяспечныя знаходкі вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны групай размініравання воінскай часці 5524 МУС РБ.-0-