Больш за 20 тыс. чалавек штодня ўдзельнічалі ў мерапрыемствах "Славянскага базару" на выходных
16 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Штодня больш за 20 тыс. чалавек прымалі ўдзел у масавых мерапрыемствах у Віцебску на фестывалі мастацтваў "Славянскі базар" у мінулыя выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама.
Нягледзячы на вялікую колькасць людзей, аператыўная абстаноўка ў горадзе спакойная. У пацвярджэнне ў УУС прывялі даныя па правапарушэннях, зафіксаваных з пачатку правядзення канцэртных мерапрыемстваў ХХI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
Так, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 347 чалавек, у той час як за такую ж колькасць дзён леташняга фестывалю іх было 440. Скарацілася колькасць дробных хуліганстваў, амаль у паўтара раза паменшылася колькасць хуліганстваў, здзейсненых у грамадскіх месцах. У медыцынскі выцвярэзнік УУС за гэтыя дні змешчана каля 100 чалавек. З агульнай колькасці складзеных адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да іншагародніх грамадзян складзена 33.-0-