Больш за 20 тыс. чалавек прынялі ўдзел у ЦТ у Віцебскай вобласці
Больш за 20 тыс. чалавек прынялі ўдзел у цэнтралізаваным тэсціраванні, якое праходзіла ў ВНУ рэгіёна.
Не абышлося без парушэнняў. За пранос мабільнага тэлефона быў выдалены адзін чалавек, які ў рэзервовы дзень здаваў тэст па матэматыцы.
20 ліпеня пачаўся прыём дакументаў у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. Некаторых абітурыентаў чакаюць уступныя выпрабаванні.
КДК працягне кантроль за ходам уступнай кампаніі. Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях уступнай кампаніі прымаюцца камісіямі, якія функцыянуюць у кожнай навучальнай установе, а таксама па кантактных тэлефонах «гарачых ліній» Камітэта дзяржаўнага кантролю (у працоўныя дні з 9.00 да 18.00 (перапынак – 13.00-14.00)): у Віцебску – (0212) 37-61-82; у Полацку – (0214) 74-87-50; у Оршы – (0216) 51-09-26.