Больш за 200 прадстаўніц Віцебскай вобласці адправіліся на Другі рэспубліканскі форум «Свет у руках жанчыны»

Форум адбудзецца ў Палацы Рэспублікі. Удзельніцы мерапрыемства гучна заяўляюць пра грамадзянскую пазіцыю жанчын краіны па самых важных пытаннях жыцця грамадства. 

– Жанчыны – гэта жыццё, а жыццё – гэта мір. Адпраўляючыся на форум, мы выступаем за мір у краіне, за дабрабыт нашых дзяцей, за прэзідэнта, – адзначыла старшыня гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Наталля Кульценко. – Жанчына – захавальніца хатняга ачага, ёй богам прызначана нараджаць дзяцей, ствараць утульнасць, захоўваць спакой і дабрабыт у сем'ях. Кажуць, што жаночую малітву гасподзь чуе ў першую чаргу. Мужчыны не змогуць так трапятліва і пранікнёна гаварыць пра мір, як мы.

Жанчыны Віцебшчыны робяць усё магчымае для захавання традыцый, умацавання інстытута сям'і, павышэння ролі жанчын у грамадстве. У Год гістарычнай памяці асаблівую ўвагу надаюць рэалізацыі праекта «Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны», які закліканы захаваць праўду пра ваенныя подзвігі нашых дзядоў і прадзедаў.

Важна, што сярод актывістак жаночага руху шмат моладзі, якая падтрымлівае прынцыпы арганізацыі, пераймае традыцыі.