Больш за 200 студэнтаў прыступяць да работ на 19 аб'ектах Віцебскай вобласці

Более 200 студентов приступят к работам на 19 объектах Витебской области

Як паведамілі ў абласным камітэце БРСМ, на сённяшні дзень студэнцкія атрады сфарміраваны, дагаворы з наймальнікамі заключаны. Ужо на наступным тыдні больш за 200 хлопцаў і дзяўчат прыступяць да выканання пастаўленых задач на 19 аб'ектах вобласці. У асноўным студэнты будуць выконваць будаўнічыя работы, займацца добраўпарадкаваннем тэрыторыі ў Віцебску, Віцебскім раёне і Наваполацку, а таксама прымуць удзел у падрыхтоўцы Гарадка да правядзення фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2014».

Вікторыя Чэкушка, "Віцебскія весці"