Больш за 2,5 тыс. шпакоўняў і сінічнікаў устаноўлена ў Віцебскай вобласці на Міжнародны дзень птушак
У мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню птушак, 1 красавіка, у Віцебскай вобласці прынялі ўдзел больш за 3 тыс. чалавек.
Як паведаміла начальнік аддзела абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Людміла Капранава, на прышкольных тэрыторыях, у парках і лясных масівах размешчана больш за 2,5 тыс. штучных гняздоўяў: савачнікаў, сінічнікаў, гогалятнікаў, савянятнікаў.
Ва ўстановах адукацыі прайшлі інфармацыйныя гадзіны, віктарыны, конкурсы, майстар-класы па вырабе штучных гняздоўяў, лекцыі пра птушку 2019 года – вялікую падворліцу.
Прадстаўнікі прыродаахоўнай службы, члены абласнога каардынацыйнага экалагічнага савета разам са студэнтамі і выкладчыкамі ВДУ ім. П. Машэрава вывесілі савачнікі ў скверы каля ВНУ (на фота).