Больш за 3 тысячы студэнтаў Віцебшчыны ўступілі ў шэрагі прафсаюзаў
Высокую актыўнасць па ўступленні ў прафсаюз прадэманстравалі студэнты 1-га курса Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Членамі прафсаюза тут сталі ўсе 100% студэнтаў.
Па словах старшыні прафкама студэнтаў Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Аляксандра Мясаедава, прафкам у матывацыйнай працы шукае новыя формы, а галоўнае – інфармуюць студэнтаў аб сацыяльнай падтрымцы прафсаюзных арганізацый, магчымасцях рэалізацыі праз членства ў прафсаюзе. І, трэба адзначыць, студэнцкая прафсаюзная пярвічка паспяхова выконвае свае задачы, прыцягваючы маладых людзей яркімі перспектывамі прафесійнага і творчага развіцця.
Пра гэта, а таксама аб асноўных напрамках работы студэнцкага прафсаюза, гаварылася на першым пасяджэнні прафсаюзнай школы, слухачамі якога сталі прафгруппоры і прафоргі 1-га курса лячэбнага і фармацэўтычнага факультэтаў.
Адкрываючы пасяджэнне, Аляксандр Мясаедаў павіншаваў студэнтаў са ўступленнем у самую масавую грамадскую арганізацыю і нагадаў аб значнай ролі прафорга ў грамадскім жыцці ўніверсітэта. Аляксандр Міхайлавіч таксама расказаў маладым прафлідарам аб мэтах і задачах галіновага прафсаюза і мерапрыемствах, якія праводзяцца пярвічнай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў ВДМУ.
Намеснік старшыні прафкама, удзельнік Міжнароднага маладзёжнага адукацыйнага форуму «ТЭМП-2016» студэнтаў Ілья Сарма прывёў прыклад з асабістага досведу аб тых станоўчых момантах, якія дае студэнту прафсаюзная арганізацыя, азнаёміў прафоргаў з перспектывай далейшага развіцця прафсаюзнага руху ў Беларусі і з міжнародным супрацоўніцтвам з прафсаюзамі іншых краін.
Алена Усцінава, прэс-служба ФПБ па Віцебскай вобласці.