Больш за 30 прадпрыемстваў Віцебскай вобласці прадставілі сваю прадукцыю на выставе "Нашы дзеці"

25 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебску сёння адкрылася выстаўка-кірмаш "Нашы дзеці", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення развіцця прадпрымальніцтва і спажывецкага рынку камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Валянцін Цвяткоў. Мерапрыемства арганізавана ў канцэртнай зале "Віцебск". Сваю прадукцыю тут прадставілі звыш 30 прамысловых, харчовых і гандлёвых прадпрыемстваў рэгіёна. Сярод іх "Класіка індустрыі моды", "Віцебчанка", "Свіцянка", "ДынамаПраграмОрша", "БельБімба", Віцебскі плодаагароднінны камбінат, Аршанскі мясакансервавы камбінат, РВУП "Віцебскхлебпрам", фірма "Амега", Віцебскі ўнівермаг і інш. Жыхарам і гасцям абласнога цэнтра прапануецца самы шырокі спектр дзіцячых тавараў: верхняе адзенне, панчошна-шкарпэткавыя, швейныя і трыкатажныя вырабы, абутак, прадукты харчавання, канцылярскія тавары. Сваю экспазіцыю з шматлікіх вырабаў, сувеніраў, керамікі, цацак, сталярных вырабаў падрыхтавалі таксама школы, сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, ПТВ і ВНУ вобласці. Выстаўка працуе штодня да 30 снежня. Яе арганізатарамі выступаюць камітэт эканомікі, упраўленні адукацыі, гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама.-0-