Больш за 300 адзінак снегаачышчальнай тэхнікі падрыхтаваў «Віцебскаўтадар» для расчысткі трас

Спецыялісты РУП «Віцебскаўтадар» запэўніваюць: снегаўборачная тэхніка гатова да расчысткі рэспубліканскіх трас у любую непагадзь.


Каб транспарт не ўграз у снежным масіве і не слізгаў па лядовай паверхні, супрацоўнікі дарожнай галіны пачалі падрыхтоўчы этап да зімовага перыяду загадзя. У нашым рэгіёне праца ў гэтым напрамку праводзіцца не толькі ва ўстаноўленыя тэрміны, але і з улікам досведу мінулых гадоў, канстатаваў начальнік аддзела ўтрымання аўтамабільных дарог, мастоў, збудаванняў і бяспекі руху РУП «Віцебскаўтадар» Дзмітрый Баравік.

Пры падрыхтоўцы да халадоў і маразоў праведзены рамонт, мадэрнізацыя тэхнікі і абсталявання. На лінейку гатоўнасці пастаўлены 127 пяскосалеразмяркоўвальнікаў з адваламі, 114 трактароў з адваламі, 31 аўтагрэйдэр, 48 пагрузчыкаў, 16 ротараў. Уся снегаўборачная тэхніка ў спраўным стане, так што праблем з яе выпускам на лініі не здаралася.

Не менш важным звяном у дзейнасці дарожнікаў з'яўляецца кругласутачны кантроль за праходнасцю і забеспячэннем бяспекі руху на дарогах. Для аператыўнага маніторынгу ўтрымання трас арганізавана ўстойлівая сувязь з усімі лінейнымі дарожнымі дыстанцыямі і тэхналагічным транспартам.

Дарожна-вымяральныя станцыі, якія ў рэжыме рэальнага часу адсочваюць сітуацыю аб фактычным стане дарог і метэаралагічных умовах, дазваляюць прадпрыемству працаваць на апярэджанне.

Вольга Булавка, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.