Больш за 300 шматдзетных сем'яў Віцебскай вобласці атрымалі ў 2009 годзе новае жыллё
14 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 300 шматдзетных сем'яў Віцебскай вобласці атрымалі сёлета новае жыллё. Аб гэтым паведаміў сёння на ўрачыстым прыёме ў гонар Дня маці старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння мы ўшаноўваем маці, таму што выхаванне чалавека - самая высакародная місія і праца. Дзеці - гэта наша галоўнае багацце, залаты фонд і стратэгічны рэсурс любой нацыі і народа", - сказаў губернатар.
У Віцебскай вобласці для падтрымкі мацярынства і інстытута сям'і рэалізуецца комплекс практычных мер. У прыватнасці, практычна завершана першая чарга мадэрнізацыі Віцебскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы. Участковыя бальніцы і фельчарска-акушэрскія пункты будуюцца ў аграгарадках. Дапамогу па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў атрымліваюць 50,8 тыс. жыхарак рэгіёна. Адрасную сацыяльную дапамогу на суму Br4,9 млрд атрымалі 24,3 тыс. сем'яў. Бясплатным харчаваннем былі забяспечаны 5,6 тыс. дзяцей ва ўзросце да двух гадоў, або 29,7% агульнай колькасці дзяцей гэтага ўзросту. На гэтыя мэты з дзяржаўнага бюджэту накіравана Br4,3 млрд.
Аляксандр Косінец адзначыў, што ў вобласці паступова паляпшаецца дэмаграфічная сітуацыя. Па выніках дзевяці месяцаў нараджальнасць складае 10 чалавек на тысячу насельніцтва. Усяго за студзень-жнівень на свет з'явіліся 9,4 тыс. новых жыхароў рэгіёна, што на 4,3% больш у параўнанні з аналагічным узроўнем мінулага года. На 3,8% за гэты перыяд вырасла колькасць шлюбаў і на 6,8% знізілася колькасць разводаў.
Не засталіся полем увагі кіраўніка вобласці і вострыя праблемы. "Самая балючая тэма сёння для дзяржавы - сацыяльнае сіроцтва. Толькі ў Віцебскай вобласці за два апошнія гады з нядобранадзейных сем'яў былі выняты 1660 дзяцей. У неспрыяльных умовах знаходзяцца 3170 дзяцей з 1,9 тыс. сем'яў", - з горыччу канстатаваў Аляксандр Косінец. Дзякуючы праводзімай працы 971 дзіця змагло вярнуцца да біялагічных бацькоў.
Галоўнай часткай урачыстага мерапрыемства стала ўручэнне ўзнагарод. Пяць шматдзетных маці адзначаны ордэнамі Маці і 26 - абласнымі прэміямі імя Зінаіды Тусналобывай-Марчанкі. Асаблівыя словы падзякі старшыня аблвыканкама адрасаваў таксама берагіням хатняга ачага, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей.
Шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці, праходзілі ва ўсіх гарадах і раёнах Віцебскай вобласці на працягу тыдня. Спецыяльныя канцэртныя і літаратурныя праграмы ў гонар свята падрыхтавалі ўстановы культуры і адукацыі рэгіёна.-0-