Больш за 300 арганізацый Віцебшчыны гатовыя прыняць на працу студэнцкія атрады
На сённяшні дзень студэнцкія атрады Віцебскай вобласці сёлета ўлетку гатовыя прыняць 334 арганізацыі, якія прадаставяць месцы для часовай занятасці больш чым 8700 навучэнцам і студэнтам.
Як паведаміў другі сакратар абласнога камітэта БРСМ Дзмітрый Туранок, абласным штабам працоўных спраў сумесна з органамі ўлады праведзена вялікая праца па пошуку вакансій, і яна працягваецца, адпаведна, будзе расці колькасць месцаў для працаўладкавання моладзі.
Ажыццяўляецца актыўны пошук жадаючых падпрацаваць у летні час: з красавіка ва ўсіх ВНУ, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных установах, а таксама ў школах праходзіць акцыя «Выбіраем студатрад!», запаўняюцца анкеты, прадастаўляецца інфармацыя аб магчымасцях з карысцю правесці канікулы. У выніку ў студэнцкія атрады Віцебшчыны запісалася ўжо больш за 3 тыс. чалавек.
– Ёсць заяўкі на працу ў сэрвісных, будаўнічых, педагагічных, экалагічных, сельскагаспадарчых атрадах. Таксама заключаны дагавор з Усерасійскім дзіцячым цэнтрам «Арляня», які гатовы прыняць больш за 100 чалавек у складзе сэрвіснага і ўпершыню педагагічнага атрада, – адзначыў Дзмітрый Туранок. – Акрамя таго, выкарыстоўваем магчымасць кругласутачнага працаўладкавання: цяпер у Віцебскай вобласці працуюць 11 студэнцкіх атрадаў, у тым ліку медыцынскія і нядаўна створаны IT-атрад.
Вольга Маслоўская, «Віцебскія весці».