Больш за 350 тыс. кв. м жылля плануюць увесці ў строй у Віцебскай вобласці ў 2023 годзе
У 2023 годзе ў Віцебскай вобласці плануюць увесці ў эксплуатацыю больш за 357 тыс. кв.м агульнай плошчы жылых дамоў. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.
З запланаваных 357,5 тыс. кв.м з дзяржаўнай падтрымкай узвядуць 125 тыс. кв.м жылля. Як адзначылі ў аблвыканкаме, такая дапамога пры будаўніцтве жылля будзе аказана грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У паўночным рэгіёне будзе працягвацца будаўніцтва арэнднага і сацыяльнага жылля за кошт бюджэтных сродкаў.

За 11 месяцаў гэтага года ў вобласці ўведзена ў эксплуатацыю 241,2 тыс. кв.м агульнай плошчы жылых дамоў, што склала 90,8% да аналагічнага перыяду мінулага года, або амаль 69% да гадавога задання. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і скарысталіся дзяржаўнай падтрымкай на будаўніцтва, уводзіцца ў строй 93,2 тыс. кв.м (98,1% да ўзроўню студзеня - лістапада мінулага года).
Гадавое заданне па будаўніцтве жылля выканана ў Расонскім і Сянненскім раёнах за студзень - кастрычнік. Менш за ўсё жылля пабудавана ў Віцебску (44,8% ад гадавога задання), Верхнядзвінскім (49,2%), Аршанскім (43,3%), Дубровенскім (34,1%) і Шаркаўшчынскім (14,7%) раёнах.
"БЕЛТА"