Больш за 4 тыс. студэнтаў і навучэнцаў будуць накіраваны на сельгасработы ў Віцебскай вобласці
26 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Больш за 4 тыс. студэнтаў і навучэнцаў будуць накіраваны на сельгасработы ў Віцебскай вобласці, паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Мікалай Аленич.
Рашэнне аб гэтым прынята аблвыканкамам. Студэнты дзяржаўных ВНУ, навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі адправяцца на ўборку ўраджаю з 3 верасня на тэрмін не больш за месяц. Хлопцам трэба будзе дапамагчы гаспадаркам убраць лён на плошчы 23 тыс.га, бульбу - на 5,4 тыс.га, агародніну - 1,7 тыс.га і карняплоды - больш за 2 тыс.га.
Студэнты будуць працаваць амаль ва ўсіх раёнах вобласці за выключэннем Докшыцкага, Лёзненскага, Міёрскага, Расонскага і Талачынскага раёнаў. Як адзначыў Мікалай Аленич, перад гаспадаркамі пастаўлена задача забяспечыць студэнтаў бясплатным жыллём, паўнавартасным харчаваннем, своечасова выплаціць заработную плату ў дзень ад'езду. Пад асаблівым кантролем будзе знаходзіцца выкананне тэхнікі бяспекі і бяспечных умоў пражывання студэнтаў.
У 2008 годзе на сельгасработах былі задзейнічаны больш за 4,5 тыс. студэнтаў. Імі было ўбрана і нарыхтавана каля 10 тыс.т бульбы, 3,6 тыс.т карняплодаў, паднята лёну з плошчы 1,7 тыс.га, убрана і здадзена на льнозаводы трэсты ў аб'ёме 1,5 тыс.т.