Больш за 4 тысячы студэнтаў ВНУ і ССНУ Віцебшчыны дапамагаюць аграрыям ва ўборцы ўраджаю

Более 4 тысяч студентов вузов и ссузов Витебщины помогают аграриям в уборке урожая
У гэтым годзе па рашэнні аблвыканкама больш за 4 тысячы студэнтаў ВНУ, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі адправяцца ў сельгаспрадпрыемствы для ўборкі бульбы, агародніны і лёну.

Кожную восень адчувальную дапамогу ў барацьбе за ўраджай аграрыям Віцебшчыны аказвае моладзь.

У гэтым годзе па рашэнні аблвыканкама больш за чатыры тысячы студэнтаў ВНУ, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі адправяцца ў сельгаспрадпрыемствы для ўборкі бульбы, агародніны і лёну. Акрамя таго, па меркаванні мясцовых выканаўчых камітэтаў да сельгасработ могуць быць прыцягнуты і школьнікі (каля тысячы чалавек штодня), праўда, тэрмін знаходжання «на бульбе» для вучняў старэйшых класаў складае не больш за два тыдні.

Наталля Камлёва, «Віцебскія весці».