Больш за 40% бюджэту Віцебскай вобласці ў 2009 годзе сфармавалі даходы ад нафтаперапрацоўкі

9 лютага, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Больш за 40% кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці ў 2009 годзе сфарміравалі даходы, якія паступілі ад нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. Даходы кансалідаванага бюджэту вобласці летась склалі звыш Br4 трлн., з якіх амаль Br1,8 трлн. паступіла ад плацельшчыкаў, якія ажыццяўляюць перапрацоўку нафты і вытворчасць нафтапрадуктаў. Прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю і размеркаваннем энергіі, сфарміравалі 9,3% даходаў (Br377,8 млрд.). Доля прадпрыемстваў гандлёва-пасрэдніцкай сферы склала 9% (Br366,9 млрд.), каля 6% (Br215,5 млрд.) даходаў бюджэту сфарміравана вытворцамі харчовых прадуктаў і напояў. Усяго паступленне даходаў у кансалідаваны бюджэт-2009 забяспечвалі больш за 16 тыс. прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама амаль 29 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. У параўнанні з 2008 годам вырасла больш чым у 2 разы колькасць суб'ектаў гаспадарання, якія працуюць у сферы будаўніцтва, а ў гандлі і сферы транспартных паслуг іх колькасць скарацілася адпаведна на 5,2% і 6,7%. З агульнай колькасці зарэгістраваных суб'ектаў гаспадарання найбольшая колькасць - амаль 20% (3,1 тыс.) прадпрыемстваў і каля 60% (17,8 тыс.) прадпрымальнікаў - працуюць у гандлі. Будаўніцтвам займаюцца каля 5,5% (885) юрыдычных асоб і 5% (1,5 тыс.) прадпрымальнікаў. Транспартныя паслугі аказваюць 4,5% (733) прадпрыемстваў і каля 10% (3 тыс.) прадпрымальнікаў.-0-