Больш за 40 прадпрыемстваў Віцебскай вобласці прадставілі сваю прадукцыю на выставе-кірмашы "Зроблена ў Беларусі".

4 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Больш за 40 прадпрыемстваў вобласці прадставілі сваю прадукцыю на выстаўцы-кірмашы "Зроблена ў Беларусі", якая праходзіць на плошчы Свабоды ў Віцебску. Выставачны праект стане своеасаблівай рэпетыцыяй для віцебскіх вытворцаў перад маючым 15 ліпеня Міжнародным інвестыцыйным форумам у абласным цэнтры, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце аблвыканкама. Прадпрыемствы ААТ "Віцебскмясамалпрам" прадставілі прадукцыю, любімую віцяблянамі, і навінкі асартыменту, новыя калекцыі адзення прэзентуюць прадпрыемствы лёгкай прамысловасці, а Аршанскі льнокамбінат знаёміць патэнцыйных пакупнікоў з калекцыямі новых дэкаратыўных тканін. Акрамя таго, у выстаўцы прымаюць удзел прамысловыя прадпрыемствы і арганізацыі спажывецкай кааперацыі. Выстаўка-кірмаш "Зроблена ў Беларусі" - адно з мерапрыемстваў насычанай святочнай праграмы да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якая арганізавана ў Віцебску. Для сямейнага адпачынку падрыхтаваны разнастайныя акцыі ў парку культуры і адпачынку імя Савецкай Арміі, Віцебскім заапарку. Цэнтр народных рамёстваў і мастацтваў "Задзвінне" запрашае на выставу, кірмаш і канцэрты народных майстроў. Паводле даных аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, у Віцебску ва ўрачыстых мерапрыемствах 3 ліпеня, прысвечаных Дню Незалежнасці і 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прынялі ўдзел больш за 30 тыс. гараджан і гасцей горада над Дзвіной.-0-