Больш за 40 спартсменаў Віцебскай вобласці рыхтуюцца да ўдзелу ў лонданскай Алімпіядзе 2012 года

29 ліпеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Больш за 40 спартсменаў Віцебскай вобласці рыхтуюцца прыняць удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік начальніка ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама Пётр Нямененак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 Віцебшчына можа быць прадстаўлена на Алімпіядзе ў 15 відах спорту. З агульнай колькасці прэтэндэнтаў шэсць атлетаў ужо выканалі іменныя кваліфікацыйныя нарматывы на ўдзел у гульнях: Марына Даманцэвіч (марафонскі бег), Алена Матошка (кіданне молата), Марыя Арзамасава (бег на 800 м), Аліна Талай (бег на 100 м з бар'ерамі), Наталля Міхневіч (штурханне ядром), Іван Трацкі (спартыўная хадзьба 20 км). Таксама заваявалі права на паездку ў Лондан у складзе зборнай Беларусі па футболе Мікіта Букаткін і Дзмітрый Гушчанка.

Акрамя таго, ёсць яшчэ шэраг спартсменаў вобласці, якія дэманструюць годныя вынікі на розных спаборніцтвах. "Наперадзе яшчэ мноства стартаў, таму не выключана, што колькасць віцебскіх спартсменаў у складзе алімпійскай дэлегацыі Беларусі на маючай летняй Алімпіядзе можа павялічыцца", - сказаў Пётр Нямененак.

Для падрыхтоўкі да гульняў спартсменам вобласці створаны ўсе неабходныя ўмовы, падкрэсліў Пётр Нямененак. Амаль 30 атлетаў атрымліваюць іменныя стыпендыі аблвыканкама, а ў цэлым улады вобласці і абласнога цэнтра заснавалі 140 стыпендый для перспектыўных спартсменаў. У 2010 годзе на гэтыя мэты і ўзнагароджанне трэнераў было накіравана амаль Br410 млн. з абласнога бюджэту. Акрамя таго, 18 атлетаў атрымліваюць стыпендыі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Прадстаўніцтва НАК у Віцебскай вобласці таксама аказвае мэтанакіраваную фінансавую падтрымку як ужо праславіўшымся спартсменам вобласці, так і таленавітым юным атлетам, для якіх упершыню ў 2011 годзе заснаваны сем стыпендый.-0-