Больш за 400 навучэнцаў і студэнтаў задзейнічаны на сельгасработах у Віцебскай вобласці
2 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 400 навучэнцаў і студэнтаў дапамагаюць справіцца з сельгасработамі працаўнікам вёскі Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ.
Работы ў асноўным звязаны з праполкай агародніны і карняплодаў у розных гаспадарках вобласці. Разам з тым сваю пасільную дапамогу моладзь аказвае і па іншых напрамках. Так, сельгас арганізацыям Бешанковіцкага, Сенненскага, Талачынскага і Мёрскага раёнаў навучэнцы дапамаглі сабраць ураджай чорнай парэчкі, клубніц і іншых ягад, а ў ААТ "Купцоўъ" у Глыбокім заняты на кансервацыі зялёнага гарошку. З пачаткам збожжаўборачнай кампаніі маладыя людзі знайшлі прымяненне сваім сілам на збожжатаках у Шаркаўшчынскім, Шумілінскім, Мёрскім раёнах.
Асноўны дэсант студэнтаў чакаецца ў гаспадарках рэгіёна ў верасні. Плануецца, што дапамогу аграрыям ва ўборцы лёну, бульбы і іншых культур акажуць больш за 4 тыс. студэнтаў.-0-