Больш за 400 навучэнцаў Воршы падтрымаюць агульнагарадскую акцыю супраць курэння

Более 400 учащихся Орши поддержат общегородскую акцию против курения

Больш за 400 навучэнцаў Оршы падтрымаюць сёння агульнагарадскую акцыю супраць курэння, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Аршанскім райвыканкаме.

У акцыі "Я выбіраю здароўе!" возьмуць удзел школьнікі старэйшых класаў горада і раёна. Удзень рабяты збяруцца ў найбольш масавых месцах сваіх населеных пунктаў (у Оршы - Прывакзальная плошча, плошча Леніна, пляцоўка ля Лядовай арэны і Аршанскага льнокамбіната, у Барані - пляцоўка каля Дома культуры), дзе правядуць шэраг мерапрыемстваў, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця і адмову ад курэння. Маладыя людзі будуць выкрыкваць рэчаўкі, раздаваць мінакам тэматычныя буклеты і лістоўкі, збіраць у спецыяльна аформлены мяшок цыгарэты ў курцоў, плануецца таксама сімвалічнае спальванне цыгарэтных пачак і г.д.

Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня адмовы ад курэння, які адзначаецца ў трэці чацвер лістапада ў многіх краінах свету, і заклікана звярнуць увагу моладзі і ўсіх гараджан на згубнасць гэтай звычкі.

Паводле дадзеных сацапытанняў, у Віцебскай вобласці да колькасці курцоў адносіцца 33,7% насельніцтва старэйшыя за 15 гадоў. Фактычна гэта кожны трэці жыхар рэгіёна, адзначылі ў Віцебскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Вольга Багачова