Больш за 400 жыхароў Віцебскай вобласці прыцягнуты да адказнасці ў 2010 годзе за спайванне падлеткаў
27 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 400 жыхароў Віцебскай вобласці прыцягнуты да адказнасці ў 2010 годзе за спайванне непаўналетніх. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Найденка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.
Па словах начальніка УУС, у лік прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці ўваходзяць як асобы, якія набывалі алкаголь падлеткам, так і тыя, хто распіваў з імі спіртныя напоі. У цэлым за мінулы год за ўжыванне алкаголю ў грамадскіх месцах у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі апынуліся каля 43,8 тыс. жыхароў рэгіёну, у тым ліку 1,1 тыс. непаўналетніх. Столькі ж чалавек (1,1 тыс.) накіраваны ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
Праблема алкагалізацыі насельніцтва застаецца дастаткова вострай. Для міліцыі яна з'яўляецца балючым пытаннем перш за ўсё таму, што кожнае трэцяе-чацвёртае злачынства здзяйсняецца ў стане алкагольнага ап'янення. "Таму ў 2011 годзе мы маем намер надаць самую пільную ўвагу прафілактычнай працы з асобамі, якія злоўжываюць алкаголем. Асабліва гэта тычыцца жыхароў сельскай мясцовасці", - канстатаваў Аляксандр Найденка.-0-