Больш за 5 тыс. паломнікаў чакаюць у Полацку на дзень Успення прападобнай Ефрасінні Полацкай
4 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Больш за 5 тыс. паломнікаў прыедуць у Полацк 5 чэрвеня на дзень упокаення прападобнай Ефрасінні Полацкай, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Полацка-Глыбоцкай епархіі.
Па ўсталяванай традыцыі, урачыстасці пачнуцца з Боскай літургіі ў Сафійскім саборы, затым адбудзецца Хрэсны ход ад сабора да Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, дзе спачываюць мошчы беларускай святой. Як чакаецца, ва ўрачыстасцях возьме ўдзел Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Ефрасіння Полацкая стала першай жанчынай на тэрыторыі Беларусі, прызнанай святой. Нягледзячы на тое, што яе подзвіжніцкая дзейнасць прыйшлася ўжо на эпоху хрысціянскага расколу (сярэдзіна XII стагоддзя), яна роўна шануецца як у праваслаўі, так і ў каталіцызме. Для праваслаўных Беларусі Ефрасіння Полацкая з'яўляецца адной з самых шанаваных святых, лічыцца заступніцай жаночага манаства. -0-