Больш за 5 тысяч дрэў высадзілі ў Віцебскай вобласці ў рамках акцыі «Абсталюем малую радзіму!»

Более 5 тысяч деревьев высадили в Витебской области в рамках акции «Обустроим малую родину!»
Больш за 5 тыс. дрэў і кустоў высаджана на Віцебшчыне ў мінулую суботу ў рамках экалагічнай кампаніі Мінпрыроды «Абсталюем малую радзіму!».

Як паведаміла начальнік аддзела абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Людміла Капранава, каля тысячы чалавек высаджвалі дрэвы ў населеных пунктах, лесапаркавых зонах, прыдарожных палосах, ля водных аб'ектаў. Акцыя будзе праходзіць кожную суботу па 2 лістапада. Ахвотныя далучыцца да высакароднай справы ўсю неабходную інфармацыю могуць даведацца ў інспекцыях прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

"Віцебскія весці".