Больш за 50 чалавек прынялі ўдзел у гарадской адкрытай спартакіядзе для людзей з інваліднасцю ў Віцебску
Па словах старшыні праўлення Віцебскай гарадской і абласной арганізацый Беларускага таварыства інвалідаў Эдуарда Авецісяна, традыцыя правядзення спартакіяды зарадзілася пяць гадоў таму, колькасць удзельнікаў пастаянна расце. Другі год выступае і дзіцячая каманда.
- Спаборніцтвы дазваляюць не толькі праявіць свае спартыўныя магчымасці, але і сустрэцца, пагутарыць, - адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, прывітаўшы ўдзельнікаў спартакіяды. - Выдатна, што на спаборніцтвы прыехалі не толькі прадстаўнікі абласнога цэнтра, але і Полацка, Наваполацка, Оршы, Сенна, Лёзна, Віцебскага раёна.
Уладзімір Цярэнцьеў заявіў, што Віцебскае аддзяленне БЧ плануе перадаць гораду свой фізкультурна-аздараўленчы комплекс, там знойдзецца месца і для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Спартакіяда складалася з адзінаццаці відаў спорту і конкурсаў. Сярод іх настольны тэніс, шашкі, боча, дартс, фігурнае кіраванне каляскамі.
Дапамогу ў арганізацыі спаборніцтваў аказаў фізкультурна-спартыўны клуб «Віцебск». Абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» уручыла дзецям салодкія падарункі.