Больш за 50 мерапрыемстваў па зніжэнні выкідаў у атмасферу рэалізавана ў 2009 годзе ў Віцебскай вобласці
27 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 50 мерапрыемстваў па зніжэнні выкідаў у атмасферу рэалізавана ў 2009 годзе ў Віцебскай вобласці. Аб гэтым паведаміў сёння на падагульняючай калегіі старшыня камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віцебскага аблвыканкама Руслан Вінакураў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Агульны аб'ём затрат на іх правядзенне склаў Br87 млрд. Так, для змяншэння забруджвання паветра ў мінулым годзе было пабудавана 20 і рэканструявана 15 газаачыстных установак. Мадэрнізавана сістэма пылеадвядзення на ААТ "Завод керамічнага жвіру" (Навалукомль), пабудаваны першы блок энергатэхналагічнай кагенерацыйнай устаноўкі на заводзе "Палімір". Таксама праведзена рэгістрацыя 1,2 тыс. з 1,5 тыс. газаачыстных установак. Рэалізаваны шэраг іншых мерапрыемстваў па ўдасканаленні тэхналагічных працэсаў, зніжэнні валавых выкідаў і ўкараненні сучасных сістэм газаачысткі на прадпрыемствах рэгіёна.
У 2009 годзе выкіды шкодных рэчываў у атмасферу ад суб'ектаў гаспадарання вобласці склалі звыш 86 кг на 1 жыхара. Адзначаецца істотнае зніжэнне ўзроўню забруджвання цвёрдымі часціцамі, дыяксідам серы, аміякам і цыяністым вадародам. Разам з тым у сувязі са павелічэннем аб'ёмаў і паглыбленнем перапрацоўкі нафты на ААТ "Нафтан" у Наваполацку ўзраслі выпадкі павышанага забруджвання паветра серавадародам. Акрамя таго, з-за пераходу буйных аб'ектаў энергетыкі, у тым ліку Лукомльскай ГРЭС, на спальванне мазуту валавы выкід забруджвальных рэчываў у 2009 годзе ў параўнанні з папярэднім годам павялічыўся на 9% і склаў 138 тыс. т, канстатаваў Руслан Вінакураў.-0-