Больш за 50 прадпрыемстваў-удзельнікаў ЗЭД збяруцца на семінары "Беларусь – транзітная краіна" у Віцебску
29 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Прадстаўнікі больш як 50 суб'ектаў гаспадарання Віцебскай вобласці збяруцца 30 верасня ў абласным цэнтры на семінар "Беларусь - транзітная краіна" для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай мытні.
Асноўнай тэматыкай мерапрыемства стануць прымаемыя мытнай службай меры па павышэнні транзітнай прывабнасці Беларусі, скарачэнні тэрмінаў мытнага афармлення грузаў. Спецыялісты прадпрыемстваў і арганізацый, якія спецыялізуюцца на перавозцы грузаў, азнаёмяцца з умовамі і перавагамі работы па працэдурах папярэдняга электроннага інфармавання мытных органаў аб грузе, які перамяшчаецца праз мяжу, а таксама электроннага дэкларавання.
Прыярытэтнымі напрамкамі ў рабоце мытні з'яўляюцца ўдасканаленне і спрашчэнне працэдур мытнага афармлення і кантролю, рэалізацыя мер, накіраваных на скарачэнне часу перасячэння мяжы, стварэнне спрыяльных умоў для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, садзейнічанне айчынным вытворцам у ажыццяўленні экспартных аперацый.
На семінары супрацоўнікі мытні раскажуць аб мерапрыемствах па стварэнні спрыяльных умоў для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, правядуць агляд тыповых памылак, якія дапускаюцца пры мытным афармленні. Спецыялісты РВУП "Белмытсэрвіс" выступяць з інфармацыяй на тэму "Паручальніцтва як спосаб забеспячэння выплаты мытных плацяжоў".
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Віцебская мытня і РВУП "Белмытсэрвіс".-0-