Больш за 50 прадпрыемстваў удзельнічаюць у міжнароднай выставе па энергазберажэнні ў Віцебску
10 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 50 суб'ектаў гаспадарання з Беларусі, Германіі, Расіі і Фінляндыі прымаюць удзел у 7-й міжнароднай выстаўцы-канферэнцыі "Энергарэсурсазберагальныя тэхналогіі, абсталяванне і матэрыялы", якая адкрылася сёння ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Удзельнікамі выстаўкі сёлета сталі дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы. Яны прадставілі як абсталяванне, што дазваляе эфектыўна і эканомна расходаваць энэргарэсурсы, весці іх дакладны ўлік, так і навейшыя тэхналогіі ў гэтай галіне.
Удзельнікі выстаўкі выступяць на канферэнцыях "Энергарэсурсазберажэнне. Вопыт і стратэгія развіцця", "Новыя тэхналогіі і абсталяванне ў сферы энергарэсурсазберажэння". З мэтай наладжвання дзелавых кантактаў запланавана правядзенне бізнес-сустрэч і перамоваў.
Выстаўка праводзіцца з мэтай пазнаёміць кіраўнікоў і спецыялістаў суб'ектаў гаспадарання з навінкамі ў сферы энергарэсурсазберажэння, прыцягнуць увагу да распрацовак айчынных вытворцаў у гэтай сферы, а таксама дапамагчы ўкаранёць новыя тэхналогіі ў розныя галіны народнай гаспадаркі рэгіёна.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу, упраўленне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і капітальнага будаўніцтва Віцебскага аблвыканкама.-0-