Больш за 50 працаўнікоў Віцебшчыны прадставяць рэгіён на ўшанаванні перадавікоў АПК з удзелам Прэзідэнта
Па выніках працы ў 2016-2017 гадах лепшым з лепшых будуць уручаны дзяржаўныя ўзнагароды, грашовыя прэміі, каштоўныя падарункі, прысвоены ганаровыя званні. Падобнае мерапрыемства праводзіцца ўпершыню. У дэлегацыю Віцебшчыны ўваходзіць 52 чалавекі.
Напярэдадні кіраўніком дзяржавы падпісаны ўказ аб узнагароджанні працаўнікоў АПК Беларусі, сярод іх і прадстаўнікі Віцебскай вобласці.
Медаля «За працоўныя заслугі» ўдастоены Вячаслаў Аніковіч – кіроўца ААТ «Таргуны» Докшыцкага раёна, Віктар Дадзека – трактарыст-машыніст ААТ «Антонава-Агра» Верхнядзвінскага раёна, Георгій Дуброўскі – жывёлавод СУП «П-С Карпекі» Полацкага раёна, Васіль Мароз – трактарыст-машыніст КУПСХП «Коханавічы» Верхнядзвінскага раёна, Валянціна Якаўлева – аператар машыннага даення ААТ «Палац працы-Агра» Чашніцкага раёна.
Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» прысвоена загадчыку кафедры гігіены жывёл установы адукацыі «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны» Уладзіміру Мядвецкаму, «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» – Рамуальду Шукелю, старшыні СПК «Маяк Браслаўскі» Браслаўскага раёна.