Больш за 50 тыс. чалавек у Віцебскай вобласці бясплатна прышчэплены супраць віруса грыпу А/H1N1

25 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Больш за 50 тыс. чалавек у Віцебскай вобласці бясплатна прышчэплены супраць віруса грыпу А/H1N1, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Прышчэпкі атрымалі медыкі, работнікі, якія забяспечваюць бесперабойнае функцыянаванне жыццёва важных сістэм, - супрацоўнікі МНС, ЖКГ, транспарту, сувязі, энергетыкі. Між тым вакцынацыя супраць гэтага віруса працягваецца: цэнтральныя раённыя і гарадскія паліклінікі пачалі закупляць прэпараты для правядзення платнай вакцынацыі ўсім жадаючым. Аднак, па словах медыкаў, спад захворвання на сезонны грып і рэспіраторныя вірусныя інфекцыі паўплываў на тое, што прышчэплівацца за ўласны кошт жыхары рэгіёна пакуль не спяшаюцца. Па дадзеных санітарных урачоў, у цяперашні час захворванне на ВРВІ і грып у вобласці знаходзіцца на неэпідэмічным узроўні. Маніторынг захворвання, пачаты 1 кастрычніка, працягваецца ў чатырох кантрольных гарадах - Віцебску, Оршы, Полацку і Наваполацку.-0-