Больш за 500 артыстаў прымуць удзел у I Міжнародным фестывалі-конкурсе «Арт-парад у Віцебску»

Более 500 артистов примут участие в I Международном фестивале-конкурсе «Арт-парад в Витебске»
Больш за 500 прадстаўнікоў з васьмі краін свету прымуць удзел у I Міжнародным фестывалі-конкурсе «Арт-парад у Віцебску», які пройдзе ў абласным цэнтры на пачатку наступнага года – з 8 па 10 студзеня.

 

Як растлумачыў генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск», дырэктар «Славянскага базару» Глеб Лапіцкі, новы праект можна лічыць дзіцём фестывалю мастацтваў. І хоць ён робіць толькі першыя крокі, у ім будзе ўсё па-даросламу. У дырэкцыю паступіла больш за 200 заявак, 80% з якіх на песенны конкурс. Але ёсць жадаючыя праявіць сябе і ў танцавальным мастацтве.

Ужо вядомы склад журы, у якое ўвайшлі пераможцы вакальных конкурсаў «Славянскага базару» – беларуска Алёна Ланская, украінец Улад Сытнік, казах Адыльхан Макін, а таксама Руслан Алехна, оперная спявачка Ілона Багеле, харэографы з Малдовы і Беларусі.

«Арт-парад», падкрэсліў Глеб Лапіцкі, – гэта сумесны праект, задуманы разам з турыстычным агенцтвам «Ілва». І знаходжанне юных талентаў з розных краін у Віцебску запомніцца не толькі конкурсам, але і займальным знаёмствам са сталіцай фестывалю.

"Віцебскія весці".