Больш за 500 чалавек сабраў лёгкаатлетычны забег "Сэрца Віцебска"

Более 500 человек собрал легкоатлетический забег "Сердце Витебска"
У Віцебску прайшоў лёгкаатлетычны забег «Сэрца Віцебска», у якім узяло ўдзел больш за 500 чалавек.

Забег «Сэрца Віцебска» прысвечаны ўсім, хто здабываў Перамогу і аддаў сваё жыццё дзеля нашай будучыні, шчаслівага дзяцінства нашых дзяцей, іх усмешкі і бесклапотнага смеху.

Забег – гэта не толькі магчымасць успомніць пра мінулае, але і выдатны шанец далучыцца да здаровага ладу жыцця.

«Сэрца Віцебска» - гэта яркія ўражанні і эмоцыі. Радасць ад майскага забегу пад мірным небам, гонар ад дасягнення пастаўленай мэты зрабілі «Сэрца Віцебска» унікальнай і незабыўнай падзеяй.

Удзельнікі забегу "Сэрца Віцебска" прынялі ўдзел у урачыстым мітынгу ля памятнага Мемарыяла "Ахвярам фашызму".

Абсалютныя пераможцы былі ўзнагароджаны медалямі і памятнымі прызамі.