Больш за 500 тысяч жыхароў Віцебшчыны прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

Более 500 тысяч жителей Витебщины приняли участие в республиканском субботнике

Яшчэ з савецкіх часоў у нашым грамадстве захавалася добрая традыцыя ў спрыяльныя красавіцкія дзянькі наводзіць парадак у гарадах і сёлах, бязвыплатна працаваць на вытворчасці, дапамагаючы тым самым дзяржаве ў вырашэнні жыццёвых праблем. Сёлета ў вобласці на суботніку зароблены больш за 6 мільярдаў рублёў, прамысловай прадукцыі выраблена на суму 15,3 мільярда рублёў, аб'ём падрадных работ, выкананых уласнымі сіламі, склаў 3,6 мільярда рублёў. У звычайным рэжыме на вытворчасці працавалі калектывы ААТ «Малако», «Кераміка», ВЗРД «Маналіт», іншых прадпрыемстваў. Акрамя гэтага, выкананы шэраг работ па добраўпарадкаванні.

У абласным цэнтры прыведзены ў парадак парк культуры і адпачынку імя Савецкай Арміі, пойма ракі Віцьба, Юр'ева горка, тэрыторыя Летняга амфітэатра, у Наваполацку жыхары горада працавалі на рэканструкцыі галоўнага корпуса гарадской бальніцы, ачышчалі ад зімовага смецця паркавыя тэрыторыі, аршанцы працавалі на ўзвядзенні Лядовага палаца… Увогуле, сапраўдны вясновы прыбраны выгляд набылі ўсе населеныя пункты вобласці.

Спрыялася справа і на будаўніцтве новага дзіцячага садка ў мікрараёне Медцэнтр Віцебска. Тут высадзіўся працоўны дэсант на чале са старшынёй аблвыканкама Аляксандрам Косінцам. Але, перш чым прыступіць непасрэдна да працы на аб'екце, Аляксандр Мікалаевіч выслухаў даклад старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктара Нікалайкіна аб развіцці гэтага і іншых мікрараёнаў. Кіраўнік вобласці звярнуў асаблівую ўвагу на развіццё інфраструктуры ўсіх раёнаў новай забудовы. Людзям
павінна быць камфортна і ўтульна жыць у нашым горадзе, падкрэсліў ён.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

— Суботнік праводзіцца для дзяцей, заробленыя грошы будуць накіраваны на развіццё лагераў адпачынку, устаноў адукацыі, а таксама развіццё аховы здароўя, — сказаў Аляксандр Мікалаевіч. — Мы зробім усё неабходнае для падрыхтоўкі да 70-годдзя вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дадзены дзіцячы сад-яслі на 200 месцаў мы павінны завяршыць да першага верасня. Гэта будзе сучасная ўстанова з басейнам, метадычнымі кабінетамі, трэнажорнай залай.

У бліжэйшы час у Медцэнтры ўзвядуць другі дзіцячы сад і школу на 1000 месцаў з добрымі спартыўнымі збудаваннямі, басейнам. Такім чынам, у мікрараёне, дзе будзе пражываць крыху больш за 7000 чалавек, ствараецца выдатны культурна-адукацыйны цэнтр з усімі ўмовамі для атрымання адукацыі, адпачынку нашага падрастаючага насельніцтва. Запланавана будаўніцтва гандлёвага цэнтра, Дома побыту, крамы «Веста» на 2000 квадратных метраў. Асаблівую ўвагу губернатар звярнуў на стварэнне паркавай зоны. Прадумана транспартнае злучэнне з іншымі часткамі горада. У перспектыве перавозіць пасажыраў будуць не толькі аўтобусы, але і тралейбусы, трамваі.

Абмяркоўвалася добраўпарадкаванне новых мікрараёнаў па вуліцы Ленінградскай, Білева-3. Характэрнай асаблівасцю забудовы стане багацце невялікіх крам, аптэк, кафэ і іншых аб'ектаў у крокавай даступнасці на першых паверхах дамоў. Акрамя таго, у Білева-3 да канца 2015 года плануецца ўзвесці паліклініку.

А далей журналістам прадставілася магчымасць пабываць не толькі ўнутры дзіцячага садка, які будуецца, але і палюбавацца наваколлем з даху будучай установы адукацыі — бо менавіта там размяшчалася падчас суботніка працоўнае месца кіраўнікоў вобласці і горада: яны займаліся сцяжкай даху. Падчас невялікага тэхналагічнага перапынку працягнулася размова аб перспектывах развіцця рэгіёна.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

— Мадэрнізацыя прадпрыемстваў і развіццё новых вытворчасцей з'яўляецца прыярытэтным напрамкам, — падкрэсліў Аляксандр Мікалаевіч. — З гэтай мэтай рэалізуецца Рэгіянальная праграма інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця Віцебскай вобласці на 2011-2015 гады, якая ўключае 19 падпраграм. У рамках яе выканання мадэрнізавана больш за 12 аб'ектаў перапрацоўчай прамысловасці, якія выпускаюць канкурэнтаздольную прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю.

У бягучым годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю новыя сыразаводы ў Паставах і Браславе, прадпрыемства па перапрацоўцы рыбы ў Браславе, новы цэх дзіцячага харчавання на Аршанскім мясакансервавым камбінаце.
Беспрэчным лідарам стане Віцебская вобласць у вытворчасці абутку. Два буйныя холдынгі — «Марка» і «Белвест» — да канца 2018 года давядуць выпуск абутку да 12 мільёнаў пар. Для гэтага «Марка» пабудуе завод па перапрацоўцы футрава-скуранай сыравіны і мадэрнізуе Віцебскі футравы камбінат. «Белвесту» будзе перададзены аршанскі завод «ПАК» з далейшым яго перапрафіляваннем пад абутAEвую фабрыку. Таксама будуць развівацца абутAEвыя вытворчасці ў малых гарадах.

Для забеспячэння абутAEвай прамысловасці сыравінай у раёнах вобласці пабудуюць 21 авечкаферму, 15 звераферм.
Працягне развівацца энергетычны комплекс, удзельную вагу мясцовых відаў паліва, якія выкарыстоўваюцца ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы, да канца 2015 года плануецца давесці да 70 працэнтаў.
Усё гэта дасць новы імпульс для развіцця рэгіёну, павысіць эканамічны патэнцыял прадпрыемстваў, будзе спрыяць значнаму павелічэнню заработнай платы.

— Наша галоўная задача — дамагчыся паляпшэння якасці жыцця людзей, каб заработная плата ўжо да снежня была 700-800 долараў ЗША. Мы можам на яе выйсці, але для гэтага трэба вельмі шмат і якасна працаваць, — падкрэсліў Аляксандр Косінец.

Любоў ДЗЕДЗЮРА.
Фота Дзмітрыя ВОСІПАВА
«Віцебскі рабочы»