Больш за 500 удзельнікаў сабрала абласная акцыя «Ад усёй душы» у Віцебску

Более 500 участников собрала областная акция «От всей души» в Витебске
Галоўнае мерапрыемства абласнога маштабу рэспубліканскай дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы» сабрала ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа прадстаўнікоў старэйшага пакалення, удастоеных ганаровых званняў, дзяржаўных узнагарод, ветэранаў працы з усёй Віцебшчыны.

Акцыя другі год запар праходзіць у Беларусі па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы, у гэты раз – з 26 снежня 2023-га па 15 студзеня 2024-га. Ёй папярэднічала эстафета «Навагодні настрой», падчас якой упрыгожвалі ўстановы сацыяльнага абслугоўвання, жыллё пажылых людзей. З гарадоў, аграгарадкоў і нават аддаленых вёсачак другі тыдзень прылятаюць весткі аб святочных канцэртах, наведваннях паважаных людзей на даму, уручэнні навагодніх падарункаў, мерапрыемствах незвычайнага фармату. Актыўнасць праяўляюць установы сацыяльнай абароны, адукацыі, культуры, прадпрыемствы, дзе раней працавалі пажылыя грамадзяне, грамадскія аб'яднанні, валанцёры. Акцыя «Ад усёй душы» стала народнай, гэта годны працяг традыцый дабрачыннай ініцыятывы «Нашы дзеці».

– Гэтыя мерапрыемствы робяць нас людзьмі, – даў ацэнку старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – Для дзяцей гэта, у першую чаргу, выхаванне. Не менш важная і другая частка, увага да ветэранаў, якія аддалі большую частку свайго жыцця для таго, каб мы жылі ў цудоўнай краіне і працягвалі яе развіваць. Акцыі аб'ядноўваюць грамадства і паказваюць, што ў нас ёсць пераемнасць пакаленняў.

Нароўні з прадстаўнікамі «залатога» ўзросту віншаванні адрасавалі тым, хто побач з імі па доўгу службы і пакліканні сэрца – работнікам сістэмы сацыяльнай абароны вобласці. Напярэдадні прафесійнага свята і 105-й гадавіны ўтварэння сістэмы Мінпрацы дзясяткі добрасумленных прафесіяналаў атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Сацыяльная абарона – адна з асноўных функцый нашай дзяржавы. Клопат пра пажылых і тых, хто мае праблемы са здароўем або апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі – гэта парыў кожнага нармальнага чалавека. Аднак штодня выконваць гэту нялёгкую працу здольныя толькі людзі з вялікім сэрцам. На шчасце, на Віцебшчыне іх шмат – каля 6 тысяч чалавек. Кола абавязкаў супрацоўнікаў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва аблвыканкама і яго структурных падраздзяленняў надзвычай шырокае. Гэта не толькі пытанні працаўладкавання, выплаты пенсій і дапамог, але і праца з грамадзянамі ўразлівых катэгорый. Імкнучыся палепшыць якасць іх жыцця, разнастаіць яго, якія толькі формы і метады працы не ўжываюць прафесіяналы! У рады іх добраахвотных памочнікаў улілося каля 2,5 тысячы валанцёраў.

Гваздком праграмы стала выступленне на сцэне драмтэатра аднаго з валанцёрскіх атрадаў, «Дабро, серабро 60+», які працуе пры ТЦСАН Першамайскага раёна Віцебска. Нядаўна гэтая каманда годна прадставіла нашу вобласць на рэспубліканскім злёце. Мужчыны, старэйшаму з якіх 83 гады, вядуць гурткі, тлумачаць равеснікам правілы бяспекі, дзяжураць на «тэлефоне даверу», па меры сіл дапамагаюць словам і справай.

Заключным акордам у стварэнні святочнага настрою для віноўнікаў урачыстасцей стала камедыя масак “Уяўны хворы” па п'есе Жана-Батыста Мальера ў пастаноўцы драмтэатра імя Я. Коласа, рэжысёр Сяргей Толкач.

"Віцебскія весці"