Больш за 500 удзельнікаў трох краін аб'яднае моладзевы лагер «Бе-Lа-Русь» у Верхнядзвінскім раёне

Міжнародны моладзевы лагер «Бе-Lа-Русь» збярэ сяброў на мяжы трох краін Беларусі, Латвіі і Расіі.

На працягу трох дзён, з 26 па 29 ліпеня, будзе дзейнічаць XXVII Міжнародны моладзевы лагер «Бе-Lа-Русь». Яго ідэйнымі натхняльнікамі традыцыйна выступаюць ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Таварыства «Саюз за прагрэс моладзі Латвіі», а таксама Усерасійская грамадская арганізацыя «Расійскі Саюз Моладзі».

Моладзевы лагер аб'яднае больш за 500 маладых людзей – прадстаўнікоў нацыянальных дэлегацый – актыў моладзевых арганізацый краін-заснавальніц праекта, ветэранаў моладзевага руху і ганаровых гасцей. Пройдзе мерапрыемства пад дэвізам: «Дыхай поўным грудзьмі!».

Пры любой надвор'і праграма моладзевага лагера традыцыйна насычана спартыўнымі мерапрыемствамі, сярод якіх чэмпіянаты па футболе і валейболе, спаборніцтвы па дартсе.

Як заўсёды, асаблівую цікавасць выклікае творчы складнік лагера. Упершыню ў лагеры адбудзецца конкурсна-забаўляльная праграма «Б.А.Я.Н.» (Бе-La-Рускае Асарці Яркіх і Находлівых) – сумеснай двухдзённая праца дзвюх зборных інтэрнацыянальных каманд.

Важнае месца ў праграме адводзіцца мерапрыемствам патрыятычнай накіраванасці: мітынг памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны, памятнае ўскладанне кветак да помнікаў камсамольцаў Прашкоўскага падполля на тэрыторыі Беларусі, другому сакратару падпольнага райкама ВЛКСМ, Герою Савецкага Саюза, партызанскай выведчыцы Марыі Пынто – на тэрыторыі Расіі. Традыцыйна ўдзельнікі лагера перададуць праз латвійскіх памежнікаў гірлянду для ўскладання да помніка Герою Савецкага Саюза Іманта Судмаліса.

Задачай міжнароднага маладзёжнага праекта з'яўляецца развіццё і ўмацаванне існуючых кантактаў і супрацоўніцтва паміж моладдзю розных сфер занятасці Рэспублікі Беларусь, Латвійскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, прадастаўленне магчымасці маладым людзям разнастайна праявіць сябе ў творчых, спартыўных і адукацыйных мерапрыемствах, узаемадзеянне кіраўнікоў і лідараў маладзёжных арганізацый з мэтай абмену вопытам.

Штогод функцыі прымаючага боку перадаюцца аднаму з заснавальнікаў Міжнароднага маладзёжнага лагера «Бе-La-Русь». Сёлета эстафета галоўнага арганізатара перайшла да Саюза за прагрэс моладзі Латвіі.

"Віцебскія весці". Фота з архіва газеты.