Больш за 5,8 тыс. участкаў утворана для галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў

Для галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ўтворана 5831 участак. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.

У Брэсцкай вобласці створана 911 участкаў, у Віцебскай - 768, у Гомельскай - 1009. У Гродзенскай вобласці іх утворана 669, у Мінскай - 982, у Магілёўскай - 739, у Мінску - 707. Знаходзячыся за мяжой, беларусы змогуць прагаласаваць на 46 участках.

Паводле даных ЦВК, з больш чым 5,8 тыс. участкаў для галасавання 234 будуць працаваць у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць меддапамогу ў стацыянарных умовах, у воінскіх часцях - 17.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.

БЕЛТА.