Больш за 60 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага аблсавета прайшлі рэгістрацыю
19 лютага, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Больш за 60 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета ўжо зарэгістравана ў акруговых выбарчых камісіях, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Віцебскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 26-га склікання Уладзімір Мядзялец.
Па папярэдніх даных, у 46 акругах зарэгістравана па адной ініцыятыўнай групе, у 10 - па дзве, у 4 акругах пакуль не зарэгістравана ніводнай ініцыятыўнай групы. У тым ліку па дзве ініцыятыўныя групы зарэгістравалі члены Аб'яднанай грамадзянскай партыі і грамадскага аб'яднання "Белая Русь", адну групу - член Камуністычнай партыі Беларусі.
Як адзначыў Уладзімір Мядзялец, пакуль рана меркаваць аб колькасці ініцыятыўных груп, бо іх рэгістрацыя адбываецца на працягу пяці дзён пасля падачы адпаведных заяў. Апошнім днём падачы заяў было 18 лютага.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць па 15 сакавіка ўключна. Вылучаць кандыдата ў дэпутаты могуць палітычныя партыі, працоўныя калектывы, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць з 16 па 25 сакавіка.
У Віцебскай вобласці працуюць 60 акруговых камісій па выбарах дэпутатаў аблсавета, 240 тэрытарыяльных камісій па выбарах дэпутатаў раённых, гарадскіх, сельскіх і пасялковых Саветаў. Дэпутацкі корпус 26-га склікання будзе сфарміраваны ў складзе 3530 чалавек. -0-