Больш за 60 аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу будзе ўведзена ў Віцебскай вобласці ў бягучым годзе

28 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Больш за 60 аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу будзе ўведзена ў строй у Віцебскай вобласці ў бягучым годзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле транспарту і камунікацый Віцебскага аблвыканкама. У студзені-маі ўведзена ў эксплуатацыю 7 аб'ектаў, з іх 3 аўтазаправачныя станцыі, 4 пункты харчавання. Плануемы тэрмін завяршэння работ на астатніх аб'ектах - трэці-чацвёрты кварталы бягучага года. Інвестарамі будаўніцтва выступаюць як індывідуальныя прадпрымальнікі і прыватныя прадпрыемствы, так і раённыя спажывецкія таварыствы, "Віцебскаблнефцепрадукт". Напрыклад, "Віцебскаўтадар" праводзіць рэканструкцыю будынкаў поштай станцыі - помніка архітэктуры першай паловы XIX стагоддзя, пад гасцінічны комплекс у вёсцы Кузьміна ў Гарадоцкім раёне на міжнароднай трасе мяжа Расійскай Федэрацыі - Віцебск - Гомель - мяжа Украіны. Віцебская вобласць займае другое месца ў рэспубліцы па працягласці рэспубліканскіх дарог (19,2% ад агульнай працягласці), аднак шчыльнасць аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу складае 59 адзінак на 1 тыс. км, пры сярэднераспубліканскім паказчыку 108 адзінак на 1 тыс. км. З агульнай колькасці прыдарожнага сэрвісу найбольшую ўдзельную вагу складаюць аўтазаправачныя станцыі і пункты харчавання - 33,5% і 31,2% адпаведна. Для дасягнення міжнародных нарматываў у вобласці неабходна пабудаваць каля 30 АЗС, столькі ж станцый тэхабслугоўвання, звыш 40 пунктаў харчавання і гасцініц. -0-