Больш за 600 удзельнікаў збярэ абласны этап «Сельскіх гульняў-2019» у Пастаўскім раёне
З 31 мая па 2 чэрвеня ў вёсцы Азёркі Пастаўскага раёна на спартыўных пляцоўках комплексу «Азёркі» пройдзе абласная спартакіяда «Сельскія гульні».
Усяго плануецца ўдзел больш за 600 сельскіх жыхароў з Бешанковіцкага, Верхнядзвінскага, Віцебскага, Глыбоцкага, Гарадоцкага, Докшыцкага, Дубровенскага, Лепельскага, Лёзненскага, Мёрскага, Пастаўскага, Расонскага, Сенненскага, Талачынскага, Чашніцкага, Ушацкага, Шаркаўшчынскага і Шумілінскага раёнаў.
Будуць праведзены спаборніцтвы па міні-футболе, валейболе, лёгкай атлетыцы, настольным тэнісе, гіравым спорце, пераадоленні паласы перашкод. Таксама пераможцы будуць і ў конкурсах «Візітных картак» і паходных страў.