Больш за 7 км дарог адрамантуюць у Браславе да «Дажынак-2019»
Паводле яго слоў, мясцовыя органы ўлады маюць намер дбайна і акуратна аднесціся да выдзеленых на рамонт дарожнага палатна Браслава грошай, каб не памыліцца, таму што выдатна разумеюць: цалкам усё дарожнае пакрыццё замяніць не змогуць.
"З улікам гэтай акалічнасці мы выдзелілі некалькі асноўных вуліц з найбольшай інтэнсіўнасцю руху і зношанасцю дарожнага пакрыцця. У выніку атрымалася амаль 7,5 км дарог, якія ўключаны ў перспектыўны план работ", - адзначыў Аляксандр Баданін.
Канцэпцыя падрыхтоўкі горада да абласных
"Дажынак-2019" распрацавана, сказаў старшыня райвыканкама. У яе
ўвайшло шмат аб'ектаў сацыяльнай сферы, аховы здароўя, культуры і спорту.
Асобная ўвага нададзена гарадской набярэжнай. Выкананне ўсіх намечаных
работ дазволіць зрабіць аблічча Браслава больш выразным і пазнавальным. У
Браславе сёння правёў выязны прыём грамадзян памочнік Прэзідэнта - інспектар
па Віцебскай вобласці Віталь Воўк і асабісты прыём грамадзян - старшыня
райвыканкама. Аляксандр Баданін лічыць, што "да кожнай праблемы трэба
адносіцца, як да сваёй асабістай, і старацца знаходзіць рашэнне, якое б
задавольвала чалавека".
БЕЛТА.