Больш за 7 млн бюлетэняў выраблена да выбараў Прэзідэнта Беларусі
Больш за 7 млн бюлетэняў выраблена да выбараў Прэзідэнта Беларусі, паведаміла журналістам сакратар ЦВК Алена Балдоўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выраблены Беларускім домам друку па заказе Цэнтральнай выбарчай камісіі. Іх колькасць звязана з колькасцю выбаршчыкаў. Закон прадугледжвае магчымасць вырабу невялікага запасу бюлетэняў на выпадак, калі выбаршчыкі будуць псаваць бюлетэні. Выраблена крыху больш за 7 млн бюлетэняў", - адзначыла Алена Балдоўская.
Выбары Прэзідэнта Беларусі прызначаны на 26 студзеня 2025 года.