Больш за 7 тыс. вакансій заяўлена на рынку працы ў Віцебску і Віцебскай вобласці

Более 7 тыс. вакансий заявлено на рынке труда в Витебске и Витебской области
На Віцебшчыне расце попыт на працоўную сілу: на 1 сакавіка 2019 года заяўлена 7,4 тыс. вакансій, што ў 1,6 раза больш, чым на тую ж дату 2018-га. Пра гэта vitvesti.by паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

 

– Удзельная вага працаўладкаваных грамадзян са зваротных у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў цэлым па вобласці ў 2018 годзе склала 66,7% пры заданні не менш за 65%: працаўладкавана 22,7 тыс. чалавек з 34 тысяч тых, хто мае патрэбу, – паведаміў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў.

Над рэалізацыяй норм Дэкрэта №3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» працуюць як органы дзяржаўнай службы занятасці, так і спецыяльна створаныя камісіі і рабочыя групы. На падставе звестак, што прадастаўляюцца імі, фарміруецца база даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Задача камісій – старанна вывучыць кожную жыццёвую сітуацыю.

На працягу года ў якасці беспрацоўных зарэгістраваны 3118 чалавек, асабліва тых, хто мае патрэбу ў сацыяльнай абароне.

 Гэта людзі з інваліднасцю, бацькі ў шматдзетных і няпоўных сем'ях, вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі, моладзь ва ўзросце да 21 года, якая ўпершыню шукае працу. Пры броні на 3000 чалавек працаўладкавана 1925.

Недастаткова актыўна арганізуецца навучанне беспрацоўных пад заказ наймальніка: вынік – 42,3% пры гадавым заданні 50% ад агульнай колькасці накіраваных на навучанне.

– На зноў створаныя працоўныя месцы працаўладкавана 6986 чалавек, або 107,1% да прагнозных паказчыкаў, – адзначыў Аляксандр Мікалаевіч. – У 2019 годзе павінны быць створаны новыя працоўныя месцы для 6560 чалавек.

Узровень рэгістраванай беспрацоўнасці за мінулы год знізіўся на 0,3 працэнтных пункта і склаў на 1 студзеня 2019-га 0,4% да леташняга ўзроўню. А ўзровень фактычнай беспрацоўнасці (па даных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак) па Віцебскай вобласці склаў 4,8%. На 2019 год гэты паказчык, класіфікаваны па крытэрыях Міжнароднай арганізацыі працы, не павінен перавысіць 5%.

– Нягледзячы на тое, што выконваюцца асноўныя планавыя паказчыкі, на рынку працы ўсё ж застаюцца праблемы. Наш абавязак – ствараць умовы для працаўладкавання людзей. Тое, што недапрацавалі ў мінулым годзе, павінна быць выканана з плюсам да прагнозу на 2019 год, – заключыў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў.

"Віцебскія весці".