Больш за 70 населеных пунктаў Віцебскай вобласці застаюцца без электразабеспячэння
9 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Больш за 70 населеных пунктаў Віцебскай вобласці, якія пацярпелі ў выніку моцнага ветру, застаюцца пакуль без электразабеспячэння. Такія аператыўныя даныя па стане на 15.00 паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў РВУП "Віцебскэнерга".
Усяго за мінулыя суткі па вобласці было парушана электразабеспячэнне 337 населеных пунктаў, у асноўным у Полацкім, Лепельскім і Глыбоцкім раёнах.
У ліквідацыі наступстваў прыроднай стыхіі прымаюць удзел 84 брыгады "Віцебскэнерга", у складзе якіх больш за 350 спецыялістаў, задзейнічана амаль 90 адзінак тэхнікі. Прымаюцца ўсе неабходныя меры для найхутчэйшага аднаўлення электразабеспячэння пацярпелых раёнаў.-0-